КАЛЯДНЫ ФЭСТ У МУЗЕІ

Uncategorized Апробация научных исследований ИСПОЛНИТЕЛЬСТВО

Запрашаем на “КАЛЯДНЫ ФЭСТ У МУЗЕІ” – незвычайнае   гісторыка-культурнае падарожжа у мінулае, якое адбудзецца ў прасторы “Навукова-даследчага музея беларускага мастацтва і культуры” з удзелам “Музычнай капэлы”  Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі”.

“КАЛЯДНЫ ФЭСТ У МУЗЕІ” будзе адбывацца ў адноўленай экспазіцыі, у якой дэманструюцца  каштоўнасці  нацыянальнай спадчыны ад каменнага веку да cучаснасці. Удзельнікі атрымаюць неверагодныя ўражанні ад удзелу ў інтэрактыўных спеўных і танцавальных імпрэзах, а таксама змогуць пагрузіцца у айчыннае мінулае, традыцыі святкавання Калядаў нашымі продкамі.

“КАЛЯДНЫ ФЭСТ У МУЗЕІ” адбудзецца ў адпаведнасці з наступным раскладам па адрасу:  г. Мінск, вул. Сурганава, 1/1. (Уваход з боку двара).

ДатаЧас
20 снежня13:00 – 14:00 14:30 – 15:30 16:00 – 17:00
29 снежня13:00 – 14:00 14:30 – 15:30 16:00 – 17:00
30 снежня14:00 – 15:00 15:30 – 16:30 17:00 – 18:00
5 студзеня13:00 – 14:00 14:30 – 15:30 16:00 – 17:00

Запісацца на экскурсію можна па тэлефону:

 +375 (17) 270-27-32

https://belcentre.by/ru_ru/%D0%BC%D1%83%D0%B7%D0%B5%D0%B9-%D0%B4%D1%80%D0%B5%D0%B2%D0%BD%D0%B5%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9-%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *