30 сакавіка 2023 г. адбылася інтэрактыўная лекцыя-канцэрт “Прынашэнне Маці Божай”.
Кіраўнік харавой капэлы Галіна Цмыг распавяла пра спецыфіку царкоўна-музычных стыляў, паказала адрозненне аўтарскіх падыходаў да інтэрпрэтацыі музычнай традыцыі праваслаўя.
Слухачы пазнаёміліся з апрацоўкамі кананічных праваслаўных тэкстаў сучасных беларускіх кампазітараў Андрэя Бандарэнкі, Алены Атрашкевіч, Ганны Кароткінай, маладых кампазітараў Аляксандра Кустава і Любові Кунейка, рэгентаў Наталлі Багадаевай і Ірыны Дзянісавай. Прагучала і класіка беларускай духоўнай музыкі – Вастрабрамская літанія №3 Станіслава Манюшкі.
Арганізатары цыкла: Музычная капэла Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, аддзел музычна-выканальніцкага мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору, навукова-творчае аб’яднанне “Facultatis” Беларускага саюза музычных дзеячаў.
Мастацкі і навуковы кіраўнік праекта – кандыдат мастацтвазнаўства Галіна Паўлаўна Цмыг.
Месца: галерэя “Лабірынт”, 3 паверх, пам. 345
- 20 снежня – “На Раство Хрыстова анёл прыляцеў”
- 26 студзеня – “Зайграй жа мне, дударочку, а я патанцую”
- 23 лютага – “Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына”
- 30 сакавіка – “Прынашэнне Маці Божай”
- 27 красавіка – “Талака”
- 25 мая – “Музычная капэла”
- 28 верасня – “Гануся, сардэнька, маё ты каханне”
- 26 кастрычніка – “Перад вамі спяваем старадаўнім звычаем”
- 30 лістапада – “Музыка беларускай сядзібы”
Уваход вольны (пры наяўнасці чытацкага білета або пропуску сацыякультурнага цэнтра).