Аннотация

ТОМ1

У першай кнізе першага тома Анталогії нацыянальнай харавой спадчыны Беларусі прадстаўлены партытуры беларускіх кампазітараў, створаныя ў рэчышчы актуальных рэцэптыўных творчых стратэгій у сучасным мастацтве. Большасць твораў – рукапісы, якія публікуюцца ўпершыню. Канцэпцыя анталогіі прадугледжвае выканальніцкі падыход да публікацыі харавой партытуры і прэзентацыю матэрыялаў у электронным фармаце на спецыяльна распрацаваным сайце http://muspad.belcentre.by. У выданні змешчаны таксама навуковыя каментарыі, дадатак, нотаграфія і спіс рэкамендаванай літаратуры, прызначаныя для выкарыстання музыкантамі у працэсе стварэння інтэрпрэтацый харавых твораў.

Адрасавана музыкантам-выканаўцам, мастацтвазнаўцам, выкладчыкам, студэнтам, а таксама ўсім, хто цікавіцца музычнай культурай Беларусі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *